Лівійскія паўстанцы захапілі рэзідэнцыю Кадафі

У ноч на сераду лівійскія паўстанцы ўзялі штурмам умацаваную рэзідэнцыю Муамара Кадафі ў сталіцы Лівіі. Авіяцыя НАТА нанесла кропкавыя ўдары па ўрадавым комплексе. Перад захопам рэзідэнцыі Кадафі заявіў, што не мае намеру пакідаць Трыпалі, піша "Газета.ру”.

Нагадаем, што баі ў сталіцы Лівіі, Трыпалі, ідуць з панядзелка. Нягледзячы на дапамогу сіл НАТА і падтрымку мясцовага насельніцтва, апазіцыі пакуль не ўдаецца канчаткова авалодаць горадам.