Ліянэль Месі забіў ужо 50 галоў у чэмпіянаце Іспаніі (відэа)

Нагадаем, чэмпіёнам Іспаніі датэрмінова стаў мадрыдскі "Рэал", у "Барселоны" толькі срэбраныя медалі. Таму апошнія матчы першынства — магчымасць для Месі працягваць забіваць, устанаўліваючы новыя рэкорды (яшчэ застаўся апошні тур чэмпіянату Іспаніі).

Галоўны трэнер "Барселоны" Хасэп Гвардзіёла развітаўся з заўзятарамі каманды, паколькі сыходзіць са сваёй пасады (гэта быў апошні хатні матч "Барсы" ў чэмпіянаце).

"Рэал" учора з цяжкасцю перамог у гасцях "Гранаду" — 2:1. Крышціяну Раналду з пенальці зраўняў лік (гэта быў яго 45 гол у чэмпіянаце і 300 — за кар'еру). А пераможны гол забіў гулец гаспадароў поля ў сваю браму на апошніх секундах гульні.

Фота — AFP