Лонданскі праграміст з дапамогай Facebook знайшоў скрадзены камп'ютар
Свайго Macbook Pro жыхар англійскай сталіцы Грэг Марцін пазбавіўся падчас пагромаў. У яго дом залез пагромшчык.
На няшчасце для марадзёра, Марцін працуе спецыялістам па камп’ютарнай бяспецы. На ягоным Macbook Pro была інсталяваная адмысловая праграма, якая дазволіла адсочваць запыты ў інтэрнэце, якія сыходзілі сас крадзенага ноўтбука. У выніку праграміст даволі хутка выйшаў на асабістую старонку марадзёра ў сацыяльнай сетцы Facebook, а потым перадаў гэтую інфармацыю паліцыі. Цяпер аматара пакарыстацца чужой тэхнікай будуць судзіць, паведамляе ВВС.