Лукашэнка: Арганізаваная злачыннасць не пагражае нацбяспецы
Таму ў крымінальную міліцыю могуць перайсці кадры з Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.
З такой заявай кіраўнік дзяржавы выступіў на нарадзе па рэфармаванні МУС, перадае interfax.by. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю эфектыўна дзейнічае з 1991 года. І "фактар арганізаванай злачыннасці ў наш час не ўяўляе ўжо, напэўна, такой рызыкі для нацыянальнай бяспекі, як гэта было раней", кажа кіраўнік Беларусі.
Фота — ru-read.ru