Лукашэнка: Больш важнага пытання, чым нараджэнне дзяцей, у Беларусі няма

"Больш важнага пытання, чым дэмаграфія, нараджэння дзяцей і павелічэнне насельніцтва, у Беларусі няма", — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што выпрацоўваецца сістэма па дзяржпадтрымцы сем'яў, што выхоўваюць дзяцей. Галоўныя часткі гэтай сістэмы — забеспячэнне жыллём і выдзяленне дзіцячых дапамогаў. Прэзідэнт ізноў распавёў, што пры нараджэнні трох дзяцей сям'я павінна будзе ўнесці невялікую суму, пры нараджэнні чацвёртага дзіцяці жыллё дадуць бясплатна. "Мы будзем будаваць менш жылля наогул, а будзем будаваць мэтанакіравана для тых, хто мае патрэбу ў ім", — сказаў ён.

Калі дазволіць эканоміка, будуць падвышацца і дзіцячыя дапамогі. "Выгадаваць дзіцяці сёння каштуе нямала, яго трэба накарміць, а апрануць абыходзіцца даражэй, чым дарослага", — цытуе БЕЛТА кіраўніка дзяржавы.