Лукашэнка: экспарт з краін Балтыі пераарыентуем на Ленінградскую вобласць

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, тэму ён ужо "сур'ёзна" абмяркоўваў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

"Мы прынялі прынцыповае рашэнне аб пераарыентацыі вялікіх аб’ёмаў грузаў, у тым ліку калійных угнаенняў, з партоў балтыйскіх дзяржаваў на вашыя парты, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Нам трэба вельмі сур’ёзна прапрацаваць гэтую тэматыку. Прэзідэнт Расіі адназначна падтрымаў гэтую ініцыятыву".

Расійскі губернатар у сваю чаргу адзначыў, што "неабходна дамовіцца пра справядлівыя тарыфы".