Лукашэнка: хлеб мусіць хлебам пахнуць, калі нахімічылі, вяртайце назад!
У пятніцу кіраўнік дзяржавы наведаў Мінскі камбінат хлебапрадуктаў.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне не будуць прыватызаваныя прадпрыемствы па вытворчасці асноўных відаў харчавання. Спыніўся ён і на якасці прадукцыі.
Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка нагадаў, што каштоўнасць беларускага харчавання ў тым, што гэта "натуральны прадукт". І ў замежжы гатовыя плаціць у тры разы болей за тое, што "хлеб хлебам пахне". "Таму не дай бог вы адыдзеце пад нейкай падставай ад дзяржаўных стандартаў. Калі дзесьці нахімічылі — вяртайце назад".