Лукашэнка лічыць сярэдні заробак у 500 долараў зусім нізкім
Па словах кіраўніка Беларусі, праз год заробак павінен быць большы за 500 долараў.
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 лютага на сустрэчы з новапрызначанымі кіраўнікамі мясцовых органаў улады.
Лукашэнка: “На працягу года, максімум паўтара, мы не проста павінны выйсці на дакрызісны ў фінансавым сэнсе ўзровень, а перасягнуць яго. Не выйсці на яго мы проста не маем права. Калі мы пазіцыянуем сябе як самадастатковую краіну, якая штосьці можа. Што такое сярэдні заробак у 500 долараў на чалавека? Гэта зусім нізкі ўзровень, які мы павінны пераадолець. І гэта задача ўсіх”.