Лукашэнка любіў матацыклы і дызель-цягнікі, а цяпер — аўтамабілі (відэа)

Ён назваў сябе "вялікім аматарам аўтамабіля". "Пачынаючы ад матацыкла і заканчваючы аўтамабілем, я іх засвоіў і валодаю някепска, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Таму не буду хітраваць, што аўтобус быў маім любімым відам транспарту, хаця я вельмі шмат перасоўваўся на аўтобусах і дызельных цягніках".