Лукашэнка: Мне адзін расіянін падарыў Maybach, але я не езджу на ім (відэа)

“Я нічога не адбіраю ў людзей, але магу каму-небудзь сказаць: вы там не вельмі. Нашы людзі не любяць гэта, гэта частка нашага менталітэта”, ― дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар згадаў пра тое, што як мінімум адзін дарагі (і нават рэдкі) аўтамабіль ― Maybach ― ёсць і ў яго. “Гэта той жа Mercedes, алея го вытворчасць закрылі. Стаіць у гаражы машына, я яе аддаў дзяржаве”, ― паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

У сярэдзіне верасня чытач сайта onliner.by запісаў на відэарэгістратар, як Maybach 62 выязджае з сэрвіснага цэнтра дылера Mercedes на вуліцы Ціміразева ў суправаджэнні дзвюх Chrysler спецпрызначэння. Магчыма, менавіта пра гэту машыну і казаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота: auto.onliner.by.