Лукашэнка: Мы маем ад Кітая 1 мільярд долараў і хочам 2 мільярды ад Расіі

Па словах Аляксандра Лукашэнкі Кітай вылучыў больш 1 мільярд долараў незвязанага крэдыту для рэалізацыі праектаў у Беларусі. Як перадае interfax.by, у Міністэрстве фінансаў заяву кіраўніка дзяржавы каментаваць адмаўляюцца.

Разам з тым, Лукашэнка абверг нядаўнія звесткі пра нібы выдадзеныя 650 тысяч працоўных віз для кітайцаў.

Гаворачы пра фінансы, ён паведаміў таксама, што на нядаўніх перамовах у Маскве беларускі бок запрасіў у Расіі крэдыт у 2 мільярды долараў. Гэта камерцыйныя крэдыты, каб укласці іх у мадэрнізацыю прадпрыемстваў.