Лукашэнка Расіі: мы вам заводы, а вы нам — магчымасць здабываць нафту
Кіраўнік Беларусі спыніўся на тым, што Беларусь мае не роўныя эканамічныя ўмовы з Расіяй.
Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі і Расіі ўмовы павінны быць аднолькавыя, "калі гаворым пра саюз, саюзную дзяржаву". Ён нагадаў, што беларусы "мільёны ці тысячы свідравін прабурылі, гарады будавалі ў вас".
Ён распавёў, што меў "прынцыповую размову" з расійскім кіраўніцтвам пра прыватызацыю беларускіх прадыпремстваў. "Хаціце, купіце гэтыя прадпрыемствы... Але калі пайду на гэта, мяне абвінавацяць, што здаю, прадаю... Але ёсць добры варыянт: мы вам аддаем нафтаперапрацоўчыя заводы, дайце нам магчымасць здабываць нафту і газ у вас... Мы вам заводы, а вы нам магчымасць здабываць нафту ў Расіі, як замежнікам. Адказу няма!", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы працуем у больш цяжкіх умовах, чым эканоміка Расіі ці Казахстана", — падкрэсліў ён.