Лукашэнка: не трэба размаўляць з Беларуссю з пазіцыі шантажу і пагроз
У святочнай прамове з нагоды Дня перамогі кіраўнік краіны згадаў пра актуальныя палітычныя тэмы.
У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь выступае супраць умяшанняў ва ўнутраныя справы любой краіны і парушэнняў прынцыпаў Арганізацыі аб’яднаных нацыяў. Лукашэнка патрабуе, каб Беларусі не навязвалі дэмакратыю. “Не трэба размаўляць з Беларуссю з пазіцыі шантажу і пагроз”, — заявіў беларускі лідар, выступаючы з прамовай ля помніку Перамогі.
Там адбылося ўрачыстае ўскладанне вянкоў з нагоды свята 9 траўня.
Лукашэнка таксама падкрэсліў, што войны цяпер зусім іншыя і праціўнік заўсёды спрабуе разлажыць краіну знутры. Адным са спосабаў такога разлажэння могуць быць рознага кшталту сеткавыя рэвалюцыі ды іншыя дзеянні апазіцыйных сіл.