Лукашэнка незадаволены выступам зборнай на чэмпіянаце свету па хакеі
Кіраўнік Беларусі правёў сёння нараду па пытанні дзяржпадтрымкі фізкультуры і спорту. Ён раскрытыкаваў выступ беларускай зборнай на чэмпіянаце свету па хакеі.
Па словах Лукашэнкі, якія перадае БЕЛТА, ганьбіцца такім чынам недапушчальна. Ён нагадаў, што хакею дзяржава надала вельмі шмат увагі, але не бачыць вынікаў. Лукашэнка папрасіў удзельнікаў паседжання зрабіць адпаведныя высновы з такой сітуацыі ў хакеі.
Акрамя таго, кіраўнік Беларусі лічыць неабходным змяніць сістэму дзяржаўнай падтрымкі спорту. На яго думку, дзяржпадтрымка павінна стымуляваць ініцыятыву, прадпрымальнасць, а не ўтрыманства.