Лукашэнка: Прыватнікі хай прадаюць "Мерседэсы", але зробяць заробак у $700

Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларуская эканоміка здольная забяспечыць у 2012 годзе рост сярэдняга заробку да 500 долараў. Паводле яго слоў, "у Мінску сярэдні заробак набліжаецца да 500 долараў і будзе большым". Лукашэнка перакананы, што дзяржпрадпрыемствы здольныя сёлета дасягнуць такога ўзроўню па ўсёй краіне.

А вось прыватнікам кіраўнік дзяржавы прапанаваў паставіць задачу дасягнуць сёлета сярэдняга заробку ў памеры не 450, а да 700 долараў. Для таго, каб плаціць людзям "нармальны заробак", ён прапанаваў прыватным прадпрымальнікам прадаць свае "Мерседэсы", паведамляе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net