Лукашэнка прызначыў камандуючага войскамі супрацьпаветранай абароны
Ім стаў палкоўнік Алег Дзвігалёў, які будзе камандаваць і Ваенна-паветранымі сіламі.
Раней Дзвігалёў займаў пасаду начальніка Галоўнага штаба — першага намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных Сілаў, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, што яго папярэднік, генерал-маёр Дзмітрый Пахмелкін, пазбавіўся сваёй пасады пасля скандалу з палётам над Беларуссю шведскага самалёта. Цікава, што на сайце Мінабароны яшчэ сёння Пахмелкін быў пазначаны камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны. Але ўжо праз гадзіну старонка стала недаступная.