Лукашэнка: Многія беларусы былі ўдзельнікамі войнаў і лакальных канфліктаў

Прафесіяналізм беларускіх вайскоўцаў з'яўляецца галоўным фактарам стратэгічнага стрымлівання замежнай агрэсіі, пераказвае словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Лукашэнка адзначыў, што "падаўляючая большасць мужчынскага насельніцтва Беларусі прайшло школу войска, ведае ўзбраенне і тактыку не па кампутарных гульнях і баевіках. Многія былі ўдзельнікамі войнаў і лакальных канфліктаў". Беларускія вайскоўцы, на шчасце, удзельнічаюць толькі ў вучэбных войнах, сказаў кіраўнік дзяржавы.