Лукашэнка сустракаўся ў аэрапорце са студэнтамі з Туркменістану
У суботу кіраўнік Беларусі прыехаў у Нацыянальны аэрапорт Мінск, каб правесці на радзіму прэзідэнта Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедава.
Ён знаходзіўся ў нашай краіне з двухдзённым афіцыйным візітам.
У аэрапорце Лукашэнка і Бердымухамедаў паразмаўлялі са студэнтамі з Туркменістану. Кіраўнік Беларусі пацвердзіў намер прымаць у беларускія навучальныя ўстановы моладзь з гэтай краіны, інфармуе БЕЛТА.
Адзначым, што Гурбангулы Бердымухамедаў стаў ганаровым прафесарам БДУ. Такім чынам быў адзначаны "вялікі ўнёсак у развіццё навукі, двухбаковых беларуска-туркменістанскіх адносінаў, умацаванне культурных і адукацыйных сувязяў".
Фота — belta.by