Лукашэнка ўпэўнены ў плённым развіцці адносін з Эстоніяй
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Эстонскай Рэспублікі Томаса Хендрыка Ільвеса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены, што адносіны паміж нашымі дзяржавамі, заснаваныя на павазе і паразуменні, будуць і ў далейшым плённа развівацца ў палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах супрацоўніцтва на выгоду грамадзян абедзвюх краін", - гаворыцца ў віншаванні.