Лукашэнка: Зробім рэнтабельнай сельскую гаспадарку - краіна будзе жыць

Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка сёння падчас наведвання Мінскай вобласці, перадае АФН.

"Сёння мы не можам аказваць такую падтрымку, як раней… І не таму, што не хапае сродкаў, - іх заўсёды не хапае. А таму, што ўжо шмат у чым мы абсталявалі сяло тэхнікай", - адзначыў ён.

Прэзідэнт таксама паставіў задачу перад беларускім АПК у бліжэйшыя пяць гадоў выйсці на рэнтабельную працу без дзярждатацый.

"Калі за пяцігодку зробім рэнтабельнай сельскую гаспадарку, краіна будзе жыць. Калі выйдзем на 10-12% рэнтабельнасці, мы забудземся, што ёсць праблемы на зямлі", - сказаў ён.