Лукашэнку не пусцяць на чарнобыльскую канферэнцыю ў Кіеў?
Еўракамісія настойвае на тым, каб беларускага лідэра не было на гэтым мерапрыемстве.
Прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу гатовы прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі “Дваццаць пяць год Чарнобыльскай катастрофы. Бяспека будучыні”, якая адбудзецца 20-22 кастрычніка ў Кіеве.
Пра гэта паведамляе ўкраінскае інфармацыйнае агенцтва УНІАН са спасылкай на крыніцу ў Еўракамісіі ў Брюсэле.
Пры гэтым суразмоўца агенцтва падкрэсліў, што адзінай умовай, якую вылучае Барозу, з’яўляецца адсутнасць на канферэнцыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
У той самы час на афіцыйным сайце Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Украіны, якое з’яўляецца адным з арганізатараў мерапрыемства, размешчаны праект праграмы правядзення канферэнцыі. Згодна з ім з вітальнай прамовай на форуме павінны выступіць прэзідэнты Украіны, Беларусі і Расіі Віктар Януковіч, Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў. Таксама там павінны выступіць генеральны сакратар ООН Пан Гі Мун, генеральны сакратар Савета Еўропы Турб’ен Ягланд, кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, генеральны дырэктар МАГАТЭ Юкія Амана, паведамляе БелаПАН.