Лябедзьку і Кастусёва зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты
Праўда, яны будуць вымушаныя зняцца перад галасаваннем — так вырашылі АГП і Партыя БНФ на сваіх з'ездах наконт выбараў.
З вядомых асобаў таксама кандыдатамі зарэгістравалі Уладзіміра Навасяда, Ганну Канюс, Ігара Маслоўскага, Яраслава Берніковіча, Аляксея Янукевіча, Валерыя Фралова.
Не прайшлі сіта рэгістрацыі былыя палітвязні Сяргей Парсюкевіч і Артур Фінькевіч, паведамляе Радыё "Свабода".