Міхасю Булавацкаму не дазволілі праводзіць бясплатныя ўрокі матэматыкі

Такое рашэнне прыняў аддзел адукацыі магілёўскага гарвыканкама.

Маўляў, праводзіць заняткі па падрыхтоўцы вучняў для цэнтралізаванага тэставання могуць толькі настаўнікі ўстановаў адукацыі і толькі па запытах бацькоў вучняў. 

Заслужаны настаўнік Беларусі Булавацкі хацеў дапамагчы незаможным вучням. Іх бацькі не могуць сабе дазволіць наймаць рэпетытараў, але жадаюць, каб іхныя дзеці паступалі ў ВНУ і працягвалі там сваю вучобу.

Настаўнік адзначае, што паралельна з матэматычнамі ведамі ён збіраўся вучыць вучняў і беларускай мове.