Міліцыянты імкнуцца патрапіць на дзень народзінаў да Валерыя Шчукіна

Міліцыянты спрабуюць пранікнуць на кватэру дачкі праваабаронца Валерыя Шчукіна па вуліцы Данілы Сердзіча ў Мінску.

Валеры Шчукін, які знаходзіцца ў кватэры, паведаміў Свабодзе, што там сабраліся яго сябры, каб адзначыць дзень народзінаў. Аднак да кватэры прыйшлі міліцыянты і пачалі патрабаваць адкрыць дзверы.

"Спрабуе ўварвацца міліцыя, каля пяці чалавек, з мэтай, як яны сказалі, праверкі дакумэнтаў. Яны барабанілі ў дзверы, адключылі электрычнасць. А там адзін участковы, а астатнія невядома хто. Я ім не адчыняю, але яны паехалі на працу па дачку, якая павінна будзе адчыніць дзверы", — сказаў Валеры Шчукін.