Мінгандлю: У Беларусі хапае рэсурсаў для забеспячэння насельніцтва цукрам
Намміністра гандлю лічыць, што дэфіцыт цукру-пяску "падаграецца штучна"
У Беларусі рэсурсаў для забеспячэння насельніцтва цукрам больш чым дастаткова. Пра гэта заявіў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун.
У краіне стабільна працуюць чатыры цукровых заводы, якія вырабляюць каля 900 тысяч тон прадукцыі ў год. Прычым запатрабаванне ўнутранага рынка складае толькі 30% гэтага аб'ёму. "Таму казаць пра дэфіцыт цукру ў краіне, сама меней, неабгрунтавана", - падкрэсліў Вячаслаў Драгун.
Намміністра гандлю лічыць, што дэфіцыт цукру-пяску "падаграецца штучна". Як паказваюць вынікі маніторынгу, у некаторых гандлёвых арганізацыях сапраўды адсутнічае фасаваны цукар-пясок. "У наш час на складах у Мінску - каля 2,5 тысяч тон цукру, якія гатовыя да пастаўкі ў гандлёвую сетку, - паведаміў Вячаслаў Драгун. - Прычым для своечасовага рашэння пытання склады будуць працаваць у суботу і нядзелю, каб бесперабойна адпускаць гэты тавар па заяўках гандлю".
Недахоп цукру ў гандлёвай сетцы, выкліканы ажыятажным попытам, будзе папоўнены на працягу 1-2 дзён, запэўніў намеснік міністра.