Мадура расказаў, што будзе, калі "буржуазія выйграе выбары"

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле прызначаныя на 14 красавіка. Нікалас Мадура выступае, як паплечнік і паслядоўнік памерлага прэзідэнта Уга Чавеса. Яго сапернікам з'яўляецца кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес.

"Калі буржуазія выйграе выбары, я гэта прызнаю", — цытуе словы Мадуры РІА "Новости". Пры гэтым ён зноў скрытыкаваў свайго саперніка, абвінаваціўшы яго ў нянавісці да краіны і народа.

Паводле апошніх апытанняў грамадскай думкі, найбольшыя шанцы на перамогу мае Нікалас Мадура, які на 10-20% апярэджвае Энрыке Капрылеса. Пераможца гэтых выбараў будзе кіраваць Венесуэлай да 2019 года.

Кіраўніку Венесуэлы з'явілася відзежа Чавеса


Нікалас Мадура назваў сябе ў Twitter сынам Чавеса

Фота — AFP