Магілёўскія прадпрымальнікі канфліктуюць з гандлёвым цэнтрам Preston
14 красавіка адбылася сустрэча прадпрымальнікаў-арандатараў з кіраўніцтвам гандлёвага цэнтра Preston.
Сустрэча цягнулася амаль дзве гадзіны, але да канкрэтных вынікаў так і не прывяла.
Прадпрымальнікі не задаволеныя павелічэннем арэнднай платы, якое на бліжэйшы час запланавала зрабіць адміністрацыя гандлёвага цэнтра. Таксама прадпрымальнікі патрабуюць, каб з імі складалі арэндныя дамовы на тры гады. Акрамя таго, яны патрабуюць, каб штомесяц да рахунку на камунальныя паслугі дадаваўся разліковы лісток з пазначэннем агульных выдаткаў на будынак і адпаведны разлік выдаткаў прапарцыйна займанай плошчы.
Адміністрацыя гандлёвага цэнтра, у сваю чаргу, пакуль не гатовая знізіць цану арэнды. Яна заклікае прадпрымальнікаў павялічваць прыбытак іншымі спосабамі – праводзіць акцыі і прэзентацыі, працаваць са СМІ, а таксама змяніць рэкламу.