Былы рабочы адсудзіў у “Прамжылбуда" 12 мільёнаў

Паўлоўскі дамогся, каб яму запісалі ў працоўнай кніжцы, што прычына яго звальнення — парушэнне наймальнікам умоваў кантракту.

Рабочы кажа, што прычынай для замірэння сталі даказаныя на 100% шматлікія парушэнні працоўнага заканадаўства з боку працадаўцы. Праз іх будаўнічыя аб’екты “Прамжылбуда” маглі закрыць, а кіраўніцтва — прыцягнуць да адказнасці.

Актывіст выявіў 53 парушэнні заканадаўства. І 14 з іх былі прызнаныя рознымі правяраючымі арганізацыямі.

Нагадаем, што "Прамжылбуд" у лютым не працягнуў кантракт з сябрам незалежнага прафсаюза РЭП. Паўлоўскі мяркуе, што прычынай яго звальнення стала адстойванне правоў рабочых.

Фота — Радыё "Свабода"