Магілёўская крама "Гиппо" не можа разабрацца з сваімі цэннікамі
Гіпермаркет "Гиппо" ў Магілёве не ўпэўнены ў коштах на ўласную прадукцыю.
Кошты на тавары растуць так хутка, што іх проста не паспяваюць мяняць на таварах у гандлёвых залах — толькі на касе.
Там тэрмінал прабівае "правільны" кошт — большы за той, які ўказаны ў гандлёвай зале. Пакупнікам адміністрацыя прапануе даведвацца сапраўдны кошт самастойна, скарыстаўшыся інфакіёскамі ў краме. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным звароце, размешчаным у гандлёвай зале.