Магілёўская міліцыя шукае вандалаў, якія пашкодзілі падземны пераход
Шукаць іх будуць праз запісы, якія зафіксававалі камеры відэаназірання
З нагоды разбітай пліткі, пашкоджанага пад’ёмніка для інвалідаў і размаляваных сцен у падземным пераходзе міліцыянты пачалі крымінальную справу, перадае “Тэлерадыёкампанія “Магілёў”.
Падземны пераход, які знаходзіцца на скрыжаванні вуліцы Ленінскай і праспекта Міра, за апошнія два тыдні двойчы пашкодзілі невядомыя. Першы раз гэта адбылося ноччу з 30 красавіка на 1 траўня, другі раз - уначы з 9 на 10 траўня.
Акрамя таго, перад 1 траўня на цэнтральнай вуліцы горада быў зламаны металічны зэдлік і разбіта некалькі бетонных клумбаў.