Магілёўскія ахоўнікі крамы “Перекресток” абакралі расіяніна
Яны скарысталіся пластыкавай карткай, якую мужчына забыў пасля разліку за пакупкі. Картку нядобрасумленным ахоўнікам перадала касірка крамы.
Няўважлівы пакупнік прыходзіў у краму, каб знайсці сваю картку. Аднак ахоўнікі зрабілі выгляд што нічога не ведаюць, піша газета “Вечерний Могилёв”. Вечарам таго ж дня ахоўнікі затарыліся чырвонай рыбай ды іншымі далікатэсамі. Потым працягнулі спусташаць картку расіяніна ў іншай краме, аднак неўзабаве міліцыянты іх вылічылі.
Суд аштрафаваў кожнага больш як на 2 мільёны рублёў. Акрамя таго, ахоўнікі мусяць кампенсаваць расіяніну патрачаныя грошы.