Магіляўчанка скардзіцца на незаконны праход КДК у яе кватэру

Здарэнне адбылося у панядзелак 5 снежня. Прадстаўніца Камітэта дзяржкантролю Наталля Рудкоўская затэлефанавала Наталлі Шкадун. Рудкоўская сказала, што ёй трэба тэрмінова трапіць у кватэру, каб скласці акт пра недаробленыя ўнутраныя работы. Перад тым Шкадун скардзілася ў КДК, што дом дабудавалі, а ўнутраныя работы не зрабілі.

Шкадун не магла сустрэцца з чыноўніцай, бо была на працы. На гэта Рудкоўская сказала, што яна самастойна ўвайшла ў кватэру, бо таму працавалі людзі. Аднак, па словах жыхаркі, у яе кватэры 5 снежня ніхто не працаваў. А ключы прадстаўніца КДК атрымала ад будаўнікоў. 

За незаконнае пранікненне ў яе кватэру Шкадун падала ўжо тры скаргі ў КДК, гарвыканкам і Упраўленне камітальнага будаўніцтва. Яна не давала свайго дазволу на агляд жылля без яе ведама і хоча, каб вінаватых пакаралі.