Магілёўскага журналіста Уладзіміра Лапцэвіча асудзілі на 7 сутак

Нагадаем, што Уладзіміра Лапцэвіча затрымалі 25 сакавіка ў Дзень Волі. Яго звінавацілі ў дробным хуліганстве, а таксама ў супраціву міліцыянтам пры затрыманні.

Разам з Лапцэвічам затрымалі таксама і лідэра магілёўскай арганізацыі БНФ "Адраджэньне" Змітра Салаўёва. Суд над ім яшчэ працягваецца.