Магутны землятрус адбыўся ў Індыі, не меней за 20 чалавек загінула
Моц землятрусу ацэньваюць у 6,8 бала. Яно адбылося на паўночным усходзе краіны 18 верасня а 18.10 паводле мясцовага часу.
Стыхійнае бедства закранула таксама суседні Непал, там загінула пяць чалавек. Лік параненых у выніку ўдару стыхіі ідзе на сотні, паведамляюць інфармагенцтвы. У штаце Сікім і прылеглых рэгіёнах ёсць шматлікія разбурэнні. У зоне бедства перарвалася электразабеспячэнне, з перабоямі працуе сувязь