Махляр збіраў грошы за ўдзел у "выбарах" кіраўнікоў апазіцыі

Як паведамляе сайт пракуратуры Свярдлоўскай вобласці, зламыснік стварыў у інтэрнэце сайт, на якім размясціў інфармацыю аб правядзенні 20-21 кастрычніка выбараў у каардынацыйны савет расійскай апазіцыі. Пасля гэтага ён арганізаваў збор грошай ад грамадзян па 10000 рублёў (больш за 300 долараў) на падставе добраахвотных унёскаў для ўдзелу ў гэтых "выбарах".

Жадаючыя ўступіць з згаданую апазіцыйную структуру грамадзяне пералічвалі безнаяўным разлікам грашовыя сродкі на банкаўскі рахунак адной з грамадскіх арганізацый. Зразумела, што ні ў які каардынацыйны савет яны не патрапілі.

Фота — blog.kp.ua