Максім Мірны ўзняўся на трэцяе месца ў парным рэйтынгу АТП

На трэцяе месца ў парным рэйтынгу АТП ён узняўся пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Францыі. Гэта найвышэйшы рэйтынг спартоўца пасля 23 ліпеня 2007 года. 


Мірны быў найлепшым парным тэнісістам свету з 9 чэрвеня па 7 верасня 2003 года, з 20 кастрычніка 2003 года па 1 лютага 2004 года і з 29 студзеня па 15 красавіка 2007 года. 


Яго партнёр па пары Дэніэл Нестар (Канада) перамясціўся з трэцяга на чацвёртае месца. 


Як перадае БелаПАН, нашая суайчынніца Вікторыя Азаранка апусцілася з чацвёртага на пяты радок у рэйтынгу ВТА. Яна саступіла сваё ранейшае месца пераможцв "Ралан Гррос" кітаянцы На Лі. Гэтай тэнісістцы Азаранка прайграла ў чвэрцьфінале.