Маладая маці ўдарыла свайго мужа нажом у жывот

Здарэнне адбылося днямі ў вёсцы Язвінкі Лунінецкага раёну, паведамляе "Медиа-Полесье". Маці 8-месячнага дзіця выпівала ў кампаніі ў суседа. Муж, які быў таксама нападпітку, прыйшоў забіраць жонку дадому. Аднак яна жадала працягваць весяліцца.

Адзін з удзельнікаў п'янай кампаніі паспрабаваў выгнаць госця, на што той адказаў кулакамі. Тады 21-гадовая жанчына, схапіла са стала нож і ўдарыла ім мужа ў жывот.

28-гадовы пацярпелы цяпер знаходзіцца ў лякарні. За наўмыснае прычыненне яму цяжкага цялеснага пашкоджання была распачатая крымінальная справа. Жанчына застаецца на волі, бо яшчэ корміць дзіця.