Маладыя хлопцы з нажом абрабавалі дзяўчыну-таксіста
Здарэнне адбылося ўначы 5 верасня ў сталічным мікрараёне Чыжоўка.
Двое маладых людзей напалі на 21-гадовую дзяўчыну-таксіста і, пагражаючы нажом, забралі ў яе 80 долараў, 800 тысяч рублёў і 5 залатых ювелірных вырабаў.
Міліцыя хутка вылічыла і затрымала зламыснікаў. Імі аказаліся 17-гадовы віцебчук і 20-гадовы жыхар Бабруйска. Раней яны ўжо былі асуджаныя за крадзяжы, рабункі і хуліганства, паведамляе БЕЛТА.
Фота — onliner.by