Марчанка: вялікага ажыятажу вакол матчу БАТЭ — "Ліль" пакуль няма

Кіраўніца дэпартамента развіцця ФК БАТЭ Наталля Марчанка спадзяецца, што продаж білетаў ажывіцца ўжо сёння.

Марчанка: "Пакуль няма ажыятажу вялікага, які быў на "Валенсію". Быў вялікі перапынак паміж матчамі. Але спадзяемся, што ажывяцца продажы сёння-заўтра".

Паводле Наталлі Марчанкі, афіцыйная інфармацыя пра колькасць прададзеных білетаў на матч БАТЭ — "Ліль" будзе толькі ў аўторак.

У нашай групе па 9 ачкоў маюць "Баварыя" і "Валенсія", у БАТЭ — 6 ачкоў, у "Ліля" ачкоў няма. У гасцявым матчы 19 верасня барысаўчане выйгралі ў "Ліля" з лікам 3:1.

Фота — ФК БАТЭ