Маці Уладзіслава Кавалёва не даведалася пра вынікі разгляду справы сына

Як паведамляла Еўрарадыё, камісія па памілаванні пры прэзідэнце разгледзела прашэнне аб памілаванні асуджанага за тэрарызм Уладзіслава Кавалёва. Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з сябраў камісіі, які пажадаў застацца неназваным.

Даведацца пра вынікі разгляду справы сына Любоў Кавалёва не змагла, інфармуе БелаПАН.

Зараз лёс Уладзіслава Кавалёва залежыць выключна ад кіраўніка краіны. Калі стане вядома рашэнне Аляксандра Лукашэнкі, невядома.

Фота — bymedia.net