Мазырскі НПЗ узначаліў спіс самых стратных прадпрыемстваў краіны
Такія вынікі другога квартала апублікавала Міністэрства фінансаў.
Як адзначае БелаПАН, страты Мазырскага нафтпаперапрацоўчага заводу склалі больш за 180 млрд рублёў.
Апроч Мазырскага НПЗ са значнымі стратамі спрацавалі такія прадпрыемствы, як "Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў", "Маскоўская інвестыцыйная будаўнічая кампанія", свінакомплекс "Барысаўскі", "Рэчыцапіва" ды іншыя кампаніі.
Сярод самых прыбытковых беларускіх прадпрыемстваў лідарства трымае "Беларуськалій". Яго прыбытак склаў больш за 3 трыльёны рублёў. Далей ідуць МАЗ, БелАЗ, "Гомельтранснафта "Дружба", "Гродна Азот", "Беларусбанк", Беларуская валютна-фондавая біржа ды іншыя кампаніі.