Міхаіл Сівакоў застаецца ў БАТЭ (відэа яго фантастычнага гола)
Новае пагадненне футбаліста з барысаўскім клубам разлічанае на тры гады.
Міхаілу Сівакову днямі споўніцца 25 гадоў, ён — выхаванец БАТЭ. Гуляў за каманду ў сезоне 2008-га, калі беларуская каманда стала сапраўдным адкрыццём у Лізе чэмпіёнаў. Пасля гэтага Сівакоў гуляў у Італіі, Польшчы і Бельгіі, але не вельмі ўдала. Ад жніўня 2012-га футбаліст быў у арэндзе ў БАТЭ.
Цяпер жа Міхаіл Сівакоў абяцае апраўдаць давер трэнерскага штабу і прынесці камандзе "максімальную карысць".
Фота — fcbate.by