Міліцыя шукае хлопцаў, якія скралі ў Мінску буйную суму грошай (відэа)
Двое маладых людзей ўначы залезлі ў адзін з гандлёвых пунктаў па вуліцы Лынькова.
Дзеля гэтага манціроўкай адціснулі ралету, паднялі яе і разбілі вітрыну. Яны забралі грошы, якія там знайшлі (колькі менавіта — не паведамляецца).
Твары зламыснікаў зафіксавалі відэакамеры. Сталічная міліцыя просіць дапамагчы ў іх пошуку ды абяцае ўзнагароджанне.
Фота, відэа — guvd.gov.by

