Міліцыя шукае злачынцу, які нападаў на жанчыну ў Мінску
Здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны 31 кастрычніка ў пераходзе станцыі метро "Маладзёжная".
Як паведамляе партал tut.by, невядомы накінуў на цела жанчыны шалік. Аднак яна аказала супраціў і ён уцёк. Ніякіх сур'ёзных цялесных пашкоджанняў жанчыне нанесена не было.
Сталічная міліцыя просіць усіх, хто апазнаў маладога чалавека (яму на выгляд 18-20 гадоў) на фота, паведаміць па тэлефоне 252-02-02 альбо 102. Абяцаецца канфідэнцыйнасць і ўзнагароджанне.




