Міліцыя і мытнікі падлічылі шкоду за акцыю ў Брузгах — 7,6 мільёна рублёў
Такі грамадзянскі пазоў выставілі да актыўных удзельнікаў пікету на памежным пункце пропуску "Брузгі".
З пазовам выступіла пракуратура Гродзенскай вобласці, паведамляе БелаПАН. Прычым амаль 7 млн рублёў налічылі за выкарыстанне спецназу. Страты мытні склалі крыху больш за 600 тысяч рублёў.
Нагадаем, 12 чэрвеня ў Брузгах пратэстоўцы перакрылі ўезд аўтатранспарту на пункт пропуску. Для іх разгону быў скарыстаны міліцэйскі спецназ.
Пазоў выставілі 36 самым актыўным удзельнікам пікету.