Міліцыя высветліла, чаму асфальт рассыпаецца пад коламі аўтамабіляў
У Беларусі выяўленыя масавыя выпадкі крадзяжу бітума.
Як паведамляе тэлеканал "Беларусь-1", летась на будаўніцтва дарог у нашай краіне было выдзелена амаль 80 мільёнаў долараў. Аднак многія дарогі амаль штогод рамантуюцца. Цяпер жа сцвярджаецца, што прычына гэтаму — карупцыйная схема крадзяжу бітума службовымі асобамі будаўнічых арганізацый. Таму свежапакладзены асфальт вельмі хутка губляе ўстойлівасць, сцвярджаюць у МУС.
Фота — bymedia.net