Міліцыянты затрымалі падазронага ва ўдзеле ў мазырскай разборцы
Гэта 27-гадовы мужчына.
Па звестках следства, якія перадае БЕЛТА, менавіта ён пераехаў аўтамабілем "Мэрсэдэс" аднаго з удзельнікаў інцыдэнту.
Нагадаем, каля гульнёвага клуба ў Мазыры ў ноч на 20 лістапада знайшлі трупы двух мужчын. Таксама адтуль даставілі ў лякарню 24-гадовага хлопца з раненнем грудной клеткі, які сканаў зранку 20 лістапада. Як паведамілі судмедэксперты, двое мужчын былі застрэленыя, а трэці памёр ад наезду аўтамабіля.
Следства сцвярджае, што менавіта гэты чалавек у сварцы застрэліў абодвух хлопцаў з незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы, а потым яго пераехалі аўтамабілем.