Мінчук прынёс у міліцыю пісталет, пра які забыўся (фота)
Сталічная міліцыя паведамляе пра вынікі спецыяльнага мерапрыемства "Арсенал", якое праводзіцца на бягучым тыдні.
Днямі ў Кастрычніцкі РУУС прыйшоў 60-гадовы мужчына, які здаў газавы пісталет, які ў 90-я гады купіў на рынку. Знешне ён нагадвае сапраўдны агнястрэльны пісталет. Мінчук прызнаўся, што забыўся пра яго і толькі нядаўна згадаў ды вырашыў здаць, адзначае прэс-служба мінскай міліцыі.
Фота — guvd.gov.by