Мінчука затрымалі за страляніну па машынах з пісталета

Як інфармуе БЕЛТА, зброю 26-гадовы праграміст набыў па аб'яве ў інтэрнэце. У 2 гадзіны ночы хлопец вырашыў пахваліцца пакупкай маме і зладзіў страляніну з гаўбца. Цэліў ён у машыны на аўтастаянцы. На стралка не паўплывалі нават абураныя крыкі аўтаўладальнікаў. Куля трапіла ў адзін з аўтамабіляў і пакінула невялікую ўвагнутасць. Тады відавочцы выклікалі міліцыю.

Як растлумачыў сам уладальнік пісталета, ён казаў людзям на стаянцы, што патроны халастыя і не варта хвалявацца. Пра тое, што страляць у грамадскіх месцах забаронена, ён ведаў, але разлічваў, што гэтага ніхто не ўбачыць і яго дзеянні нікому не прычыняць шкоды.