Мінчукі даказалі, што мінскае метро па начах не ахоўваецца (відэа)

На сайце YouTube 28 траўня з'явіўся ролік карыстальніка Aolyellowman. На відэа можна пабачыць групу маладых нецвярозых мінчукоў. Яны спакойна заходзяць уначы на станцыю метро "Маскоўская". 


На станцыі цёмна, электронны гадзіннік над рэйкамі паказвае 3.49. Чуваць, як адзін з удзельнікаў прамаўляе: "Станцыя "Маскоўская", чатыры гадзіны ночы, нават не зачынілі дзверы". 


Мяркуючы па кадрах, у начным "налёце" на метро ўдзельнічалі 3 чалавекі.